1. Бел мова – нац мова бел народа,духо


Название1. Бел мова – нац мова бел народа,духо
страница1/13
Дата публикации23.06.2013
Размер2.15 Mb.
ТипДокументы
vb2.userdocs.ru > Культура > Документы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13
1.Бел.мова – нац.мова бел.народа,духоўны скарб нацыі.

Ад пакалення да пакалення бел.народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прырод. ўмовы i геаграфія краіны, узровень нар. гаспадаркі i кантакты з інш. народамі, характар грамад.думкі, культуры, мастацва-усе вялікія і малыя асаб-ці жыцця нашага народа адлюст-ся ў мове.Моўная культура бел. народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у легендах, паданнях, мудрых прыказках, у загадках і магічна-таямнічых замовах,у трапных выслоўях i казках, у творах маст., навучнaй літ-ры i г.д.Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сац. інтэлект, далучаюць нас да марал., эстэтыч. каштоўнасцей,створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію,маст. вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы дух.спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым. Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. У сілу пэўных гістар., сац., прычын бел. мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Б-сі гэтую ролю выконвае руская мова. Як іншыя нац. мовы, сучасная бел. мова выступае ў 2-х разнав-цях: літ-най і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнав-ей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны.Яны існуюць у вуснай форме і выкар-ца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літ. мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці бел. народа, з’яўл. поліфункцыянальнай.Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, маст. літ-ры, гуманіт.навукі і г.д. Літ. мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Для яе характэрна адзiнства, устойлiвасць, стабiльнасць, якiя забяспечваюцца цэлай сiстэмай нормаў. Лiт норма– гэта ўзор або правiла, выпрацаванае грамадствам i зафiксаванае ў слоўнiках, граматыках, спец. даведнiках. Афiц.прызнанне нормы наз. яе кадыфiкацыяй. Змены нормаў адбываюцца нячаста, звычайна ў вынiку рэформаў або ўдакладненняў правапiсу. У сiстэму моўных нормаў уваходзяць:арфаэпiчныя, якiя вызначаюць правiльнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў; – акцэнталагiчныя нормы – правiльная пастаноўка нацiску; – арфагр. – правiльная перадача вуснай мовы на пiсьме;–словаўтваральныя– правiльнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасцi з законамi мовы;– марфал.–правiльнае ўжыванне формаў слоў;–сiнтакс.–правiльная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;–пунктуацыйныя–правiльная пастаноўка знакаў прыпынку;–лексiчныя i фразеал.– правiльны выбар слова i ўстойлiвага выраза, дарэчнасць iх прымянення ў адпаведнасцi са значэннем; – стылiст.– выкар-не моўных сродкаў у адпаведнасцi з пэўным стылем, моўнай сiтуацыяй.

Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця(слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і грамат. афармленнем.Сучасны стан бел. літ. мовы–вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам бел. народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Бел. мова належыць да слав. группы індаеўрапейскай сям’і. Бел.мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў. У выніку інтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры фарміраванні мовы бел. народнасці сталі вядучымі два дыялекты–паўднева-зах.(гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гродзенскія гаворкі) і паўночна-ўсх.(гаворкі Полацкай і Смаленскай земляў).

Эпохі культ-нац.Адраджэння заўсёды пачынаецца з абвяшч.роднай мовы першай дух.каштоўн.,якая жывіць інш.галіны нац.культуры.У гіст. развіцця бел.нацыі назіралася некалькі Адраджэнняў:1) пач. з асветн.дзейнасці Ф.Скарыны і яго перакл.на бел.мову Бібліі (1517-19); 2) 1 этап: к.18-пач.19ст. – паступовае вяртанне да літ-га жыцця бел.мовы(“Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”,тв-ць Чачота,Дун-Марц.,Сыракомлі, Багуш.); 2 этап: паслярэвалюцыі 1905г. Стварэнне бел.класічнай літ-ры(Цётка,Ядвігін Ш.,Куп.,Кол.); 3) пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, палітыка беларусізацыі; На пач.90х ХХст. – нов.хваля бел.Адрадж: 1989 – ств. Тав.бел.мовы. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыццё нашай рэспуб. суверэнітэту абумовіла пачатак адрадж. Бел. м. У 1990 г. бел. мове быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля бел. мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе ф-і ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рус. мову. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ем камунікацыі на бел. мове. Слова –гэта не толькі спосаб абмену думкамі, але і форма ўздзеяння на людзей, сродак актывіз. іх свядомасці, волі і эмоцый, дзякуючы чаму дасягаюцца ці не дасягаюцца узаемаразуменні ў калектыве.

^ 2.Бел.мова сярод моў свету.Асн. этапы яе развіцця.Бел. М. належ. да слав. групы моў індаеўрап. сям’і. Ук-ца ва ўсходнеслав. моўную падгрупу.Два этапы фарм. бел.мовы: 1)14-16ст-час існавання старабел.мовы(рускай,простай,літоўскай);2)к18-пач.19ст.-новая бел.мова (назву літ-ная набыла пасля Кастр.рэвал.) 1569г-паводле Любл.уніі ўтворана РП. 1696г.-Варшаўскі сейм забараніў афармленне дзелавых папер па-беларуску. РП пасля 3 падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Бел. землі ўвайшлі ў склад Рас. імперыі. Але ў складзе Расіі Б-сь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператвар.ў“Северо-Зап.край”імперыі.Загадам Мікалая I у 1840 на Б-сі ў якасці афіц. уводзіцца рус. мова.Менавіта ў гэты час нац.-культ.заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці бел.народа, прызнанне гіст. ісціны, што толькі на аснове нац. традыцый можна стварыць каштоўнасці агульначал. значэння(Чачот, Баршч., Калін-кі, Дун-Марц.). У к.19-пач.20ст Карскі на сабраных фактах і прыкладах паказаў, што бел.мова-самаст.славянская мова, а не дыялект, як думалася да гэт.часу. У 20я гг. 20ст.пачалася беларусізацыя. У 1938 г. выходзіць пастанова ВКП (б) "Аб абавязк. вывучэнні рускай мовы ў школах нац. рэспублік і абласцей". З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне бел.мовы са сферы навучальна-выхав. працэсу ў школе.У 50-80-ых было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нац.-моўная палітыкамела яўна русіфікатарскі, антыбел. характар. Бел. мова была выключана са сферы афіц. ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся маст. літ-ра, публі-ка,у той ці іншай ступені яна выкар-ся ў гуманіт. навуцы, адукацыі. К.80-ых–пач.90-ыхг.Працэсы дэмакр-цыі грамадства, набыццё нашай рэс-кай суверэнітэту абвастрылі моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння бел.мовы.У 1990бел. мове, у адпаведнасці з прынятым Вярх. Саветам Б-сі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзярж., які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіц.-справ. ўжытку, і адукацыі. Аднак юрыд.нераспрац-ць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму(1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы, маюць вынікам тое, што бел.мова пакуль не вык-ца як дзярж. ў розных сферах жыцця рэсп-кі, не з’яўл. рэальным сродкам зносін нацыі. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай тв-ці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас бел.літ. мовы, удасканаліліся яе выяўл.сродкі і прыемы літ. выказвання, кадыфікаваны нормы. На бел.мове выдадзены шматтомныя галіновыя энц-дыі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная маст. і публіст. літ-ра. Сёння бел.літ.мова–адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцы-мі стылямі і жанрамі. 23 ліпеня 2008г-закон “Аб правілах бел.арфаграфіі і пунктуацыі” (уведзены з 1 верасня 2010г).

3. Роля Ф.Скарыны. Мова помнікаў бел.пісьменства
Ф. С. (каля 1490- каля 1541) -бел. і ўсходнеслав. першадрукар, навуковец, мысляр-гуманіст, асветнік і культ. дзеяч, перакладнік, пісьменнік, мастак-графік эпохі Адрадж. Выданні С. вызн-ца выс. маст. якасцямі. Яны істотна паўплывалі на бел. і ўсё ўсходнееўрап. кнігадрукаванне. Нарадз. ў Полацку ў сям’і купца Лукі Скарыны. З 1504 году вучыцца ў Кракаўскім уні-це, у 1506 атрымвае вучоную ступень бакалаўра вольных мастацтваў, на пач.1510-х гадоў-званне ліцэнцыята мэдыцыны ды ступень доктара вольных мастацтваў. 5 лістапада1512 году Савет дактароў мэдыц. калегіі Падуанскага ўн-ту дапусціў С. без аплаты да іспытаў на ступень доктара мэдыцыны, як. С. паспяхова вытрымаў .Меў ступень доктара філасофіі.Каля 1517 С. засноўвае ў Празе друкарню, у якой 6 жніўня1517 году выдаў першую друкаваную бел. кнігу-«Псалтыр». Усяго на працягу 151719 гг. С.пераклаў і выдаў 23 кнігіБібліі. Да кожнай кнігі ён пісаў прадмову, у якой распавядаў пра гісторыю стварэння кнігі, разважаў аб яе змесце. На пач.1520 г. ён пераязджае ў Вільню -там засноўвае 1 на тэрыторыі Б-сі друкарню ў доме Якуба Бабіча. У ёй каля 1522 году Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу», а ў сакавіку 1525 — «Апостал».Каля 1535 г. Фр. С. пераехаў у Прагу, дзе служыў лекарам і вучоным-садоўнікам пры каралеўскім двары і каля 1551 г. памёр. Біблія, надрукаваная Ф. С. у 1517 г. Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, дапамагчы прос. людзям пазнаць мудрасць i навуку. З гэтай мэтай кожную з кнiг Ф. С. суправаджаў прадмовамi i пасляслоўямi, якія склад. аснову яго лiт.-публ. спадчыны. У iх выказваў свае грам. i асветнiцкiя погляды, заклiкаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлiвых заканад. кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлi, тлумачыў незразум. словы i звароты, змяшчаў рэлiг. легенды, а таксама розныя звесткi па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, астраномii. У аснове яго выданняў-захаванне традыц. царкоўна-славян.мовы Бібліі. Увёў у сакральную мову нар. элементы (бот,вежа,гінуць).У тэкстах скарын.Бібліі сустрак-ца наст.рысы, хар-ныя для тагачасн.мовы: поўнагалоссе (бераг,галава), словаўтвар. беларусізмы (выбавіць, разлажыць), канч.Р.скл. а і у (класу,праху), пераход в у ў (у сваіх), прыстаўныя гукі (ільвіца, іржаці). Подзвіг С. закл. ва ўвядз.у сакральн.мову нар.элементаў – гэта быў беспрыцэндэнтны па смеласці ў гіст.бел.культ.крок.

^ Помнікі дзелавой літ-ры: Літоўская Метрыка (склад. З 14 па 18ст., 600т.), Статут ВКЛ (1529, 1566, 1588), Трыбунал (1581, узор тагачаснай дзелавой пісьмен.). Адлюстр. адметн. белар. нар. гаворак: яць замяняецца на е (вера, на дарозе); непасл. перадача зацв.шыпячых і р (крівда-крывда); выбухны г перад дыграфам (гвалт-кгвалт); бел.словы уваходзяць у тэксты (бачанье, гвалтаванье); белар.суфіксы (хцівасць, шляхецтва). Маст. творы прадстаўлены перакладнымі тэкстамі (“Александрыя”, “Апов. аб Трыст.”, “Апов.аб Баве”, Гісторыя аб Атыле, Хроніка Стрыйкоўскага), арыг. паэтыч. тэкстамі Полацкага, Рымшы, творамі невядомых аўтараў і публіц.тэкстамі (Прамова Мялешкі, Ліст да Абуховіча – ў іх найбольш ярка перададзены рысы жывога бел.маўлення).Назіраецца змяшэнне розных моўных стыхій: стараслав,старажытнарус.,уласнабел,польскай, серб. Усе назв творы адлюстр-ць адметн-ці бел.мовы: зацв.шыпячых і р (жывот, крычаці), поўнагалоссе (сорам,бярэмя), э перадавала цвёрдасць папярэдніх зычных (сэрца), спарадычна(месцамі, выпадкова) адлюстр.аканне (паламалі), размежаванне фрыкат-га і выбухнога г, клічныя формы назоўнікаў(Браце! Жено!).

^ Мемуарная літ-ра: рукапісныя творы (“Дзённік” Ф.Еўлашэўскага, “Дыярыуш” А.Філіповіча). Першы вызначаецца змешанай макаранічнай бел-пол. мовай, а ў “Дыярыушы” багата адлюстр. асаблівасці жывых бел.гаворак.

^ Летапісныя зборнікі (Баркулабаўскі летапіс 16-17ст): зацвярдзелы р (на мору, соберу), прыстаўны в, шмат беларусізмаў(збоже,жито, страва).

4.Роля пісьм-каў 19-п.ХХст. у станаўленні бел. нац. мовы.

У гіст. фармірав.нац. бел. мовы гэтага часу вылучаюць некалькі пер-ў:^ 1) 20-40я гг. 19ст.- развіццё пераважна фальклору і ананімнай, рукап. літ-ры: “Энеіда навыварат”, П. Багрым, І. Легатовіча «Скажы, вяльможны пане…», Ф.Савіч “Там блізка Пінска…”. 2)50-60я гг.19ст. - тв-ць бел-пол паэтаў: Я. Баршч., Я. Чачота, А.Рыпінскага,В. Дуніна-М, У. Сыракомлі,А. Вярыгі-Дарэўскага, В. Каратынскагаі інш.).У В. Дуніна-М.(«Сялянка», 1846) рэплікі персанажаў нап. па-бел, а ўся камедыя па-польску. На бел. мове: «Гапон», «Вечарніцы”, “Шчар.дажынкі”, “Пінская шляхта”, “Залёты”.К. Каліноўскі і распаўсюдж. яго «Мужыцкай праўды» напярэдадні і ў час паўстання 1863-64 паўплывалі на тое, каб адраджэнскія тэндэнцыі перараслі ў адраджэнскі патэнцыял бел.літ-ры, каб творы на бел. м. адрасаваліся ўжо не толькі мужыку, як у Дуніна-М., а ўсяму народу (хоць і праз вобраз мужыка). Выйшла 7 №, на лацінцы. 3) 80-90я гг 19ст. тв-ць Ф. Багушэвіча (выданне Багушэвічавай «Дудкі бел.» (1891) засведчыла нац-гіст. самаўсведамленне бел.літ. і незваротнасць працэсу яе адраджэння), Я.Лучыны, працы па фалькл-цы Е.Раманава, Доўнар-Запольскага. 4)пач. 20ст - у Вільні з'яв. першыя газеты на бел. м: «Н. д.» (1906). Найбольш значным куль-грам. асяродкам стала створаная ў 1906 газета «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся А. Луцкевіч, І. Луцкевіч (заснавальнікі і выдаўцы), Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багд., Ядвігін Ш.,В. Ластоўс., Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Гарэцкі, А. Паўловіч, К. Каганец, С. Палуян, Я. Гмырак, А. Гурло, Я. Журба, Г. Леўчык, К. Буйло, А. Гарун, У. Галубок, Стары Улас, М. Арол, А. Бульба, У. Самойла і інш. Літ-ра «нашаніўскай» пары была з'явай не толькі эстэтыч, але як найбольш актыўная форма нац. самасвядомасці і дзейсным сродкам уплыву на грам. жыццё, ставячы сабе за мэту ўзняць бел. народ з гіст. нябыту і выканаць сваю асветніцка-адраджэнскую місію. Пак-ючы нядолю і беспрасвецце, у якім апынуўся народ, яна ставіла эстэтыч. пытанне пра адмаўленне існуючых формаў жыцця і сцвярдж. Мастац. ідэалу. Сэрцам бел. літ-ры «нашаніўскай» пары была трывала ўгрунтаваная ў паэтыку нац. ідэя, якой фактычна былі прасякнуты ўсе творы ад адкрыта патрыятычных па гучанні. У аснове бел. мовы- сярэднебеларускія гаворкі, носьбіты-Колас, Купала. Піс-кі шліфавалі, узбагачалі мову аўтарскімі новатворамі (Купала-небазор, вечнабыт; Колас - светазор, срэбразвонны), некат.аўт.наватворы сапраўды папоўнілі лексікон: Дубоўка – адлюстраваць.дабрабыт; Кол.- навучэнец.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Похожие:

1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconБеларуская мова- нацыянальна мова беларускага народа
Бел. На літ м ствар-ца маст літ., друк-ца газеты І часопісы, вядуць радыё, тэлебачанне, вядзецца навучанне ў шк. І вну. Існуе ў 2-...
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconРекомендований розподіл сторінок у щоденнику практики
«Педагогіка І методика середньої освіти. Мова І література (англійська). Українська мова І література»
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconПлан : Предмет І завдання курсу „Українська мова (за професійним...
Мова професійного спілкування функціональний різновид українсь­кої літературної мови
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconПадкрэслівалася ў першую чаргу наяўнасць выдумкі (або "установка...
Апав-ныя, або празаічныя, жанры бел вуснапаэт творчасці аб'ядноўваюць самыя разнастайныя па функцыях, паэтыцы, асаблівасцях адлюстравання...
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconЛитература: Среди изучающих проблемы бел культуры польский учённый...
Беларуси начало возрождаться только в середине 70-х гг, где существовало два крыла – революционное (крестьянская революция) и реформаторское...
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо icon491б Маркет зед авіапід Іноземна мова (проф) 3к 508 Пз

1. Бел мова – нац мова бел народа,духо icon1. Предмет І мова формальної логіки
Камаралі Г. В., Білецький В. В., Волошин В. В., Попов В. Ю. Логіка: навчально-методичний посібник – Донецьк: ДонНУ, 2008. 83 с
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconПытанні да экзамену па дысцыпліне «Беларуская мова» для студэнтаў
Адкрытыя І закрытыя рады аднародных членаў. Тыпы семантычных адносін паміж членамі аднароднага рада
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconПытанні да заліку па дысцыпліне «Беларуская мова» для студэнтаў
Адкрытыя І закрытыя рады аднародных членаў. Тыпы семантычных адносін паміж членамі аднароднага рада
1. Бел мова – нац мова бел народа,духо iconУклад Караткевіча ў развіццё бел паэзіі І драматургіі
У цэнтры ч-к, яго душа, сэрца, пачуцці, адносіны да жанчыны сяброўкі, маці, каханай (“Слова пра чалавечнаць”)
Вы можете разместить ссылку на наш сайт:
Школьные материалы


При копировании материала укажите ссылку © 2014
контакты
vb2.userdocs.ru
Главная страница